Свінка Пэпа па-беларуску

Page 4 of 5

Пэпа з сям’ёй едуць на пікнік. Так шмат новых знаёмстваў: і сям’я качак, і аса!

Джордж выпіў свой сок занадта хутка і пачаў ікаць! Як жа яму вылечыцца?

Тата Свін нічога не бачыць без акуляраў. Што ж будзе, калі ён іх згубіў? Не хвалюйцеся, Пэпа і Джордж знойдуць татавы акуляры!

Да Пэпы і Джорджа прыехала стрыечная сястрычка. І цяпер яны будуць гуляць у дарослую гульню «Хітры Ліс».

Пэпа, Джордж, Тата і Мама запускаюць паветранага змея! Мала хто здагадваецца, але Тата Свін ведае сакрэты гэтага майстэрства!

 

Пэпа і Джордж саджаюць насенне. Пэпа пасадзіла трускаўкі, а што пасадзіць Джордж?

З першым снегам, сябры! У гонар гэтай падзеі мы выкладаем серыю «Снег». Пэпа і Джордж робяць снегавіка!

Свінка Пэпа вучыцца ездзіць на ровары, а тата Свін вырошчвае на гародзе агромністы гарбуз.

Свинка Пэпа і яе сям’я выпраўляюцца ў паход!

Мама Свіння працуе за камп’ютарам, а Свінка Пэпа і Джордж дапамагаюць ёй. Ой! Ці не здарыцца чаго?

« Older posts Newer posts »

Copyright © 2026 Свінка Пэпа па-беларуску

Theme by Anders NorenUp ↑