Свінка Пэпа па-беларуску

Author: peppaby (page 3 of 5)

Свінка Пэпа захварэла! А сябры прыйдуць яе наведаць.

Сям’я Пэпы прыехала да дзядулі з бабуляй. А тыя зладзілі пошук скарбаў! Ці здолее Пэпа і капітан Джордж знайсці куфар з залатымі манетамі?

У Пэпы выпаў малочны зуб і цяпер да яе прыляціць зубная фея!

У свінкі Пэпы — першы ўрок балета ў жыцці! І мадам Газэль навучыць яе па-дэ-дэ, пэці-пліе і іншым смешным словам!

Пэпа згубіла свае старыя чаравічкі і зараз разам з матуляй яна ідзе набываць новыя!

Тата і мама ідуць гуляць вечарам і пакідаюць Пэпу і Джорджа на бабулю і дзядулю. Як жа справяцца старыя з маленькімі гарэзамі?

Пэпе — барабан,
Матулі — скрыпка,
Тату — акардэон,
а што — Джорджу?

Ура! Дзеткі забаўляюцца на школьным свяце! Тут і надзіманы замак, і паветраныя шарыкі і расфарбоўка твараў. Але ці знойдзецца на свяце дыназаўр для Джорджа?

Пэпа і Джордж пераапрануліся ў маму і тату!

У Матулі Свінні дзень народзінаў! І ўся сям’я падрыхтавала ёй шмат сюрпрызаў!

Olderposts Newerposts

Copyright © 2025 Свінка Пэпа па-беларуску

Theme by Anders NorenUp ↑